Kirunak — гэта праект яднаньня ĭ папулярызацыі будызму па-беларуску.

Мы ня зможам навучыць цябе Шляху, бо гэта немагчыма. Бадаĭ толькі паказаць кірунак у якім варта рухацца. Посьпехаў! 

«Вір у рондалі

Бульбіны трэ ды чысьціць

Скрып дрэў на золку.»

Iahor Bataĺionak

Кім Мы Ёсьць?

Суполка аматараў-будыстаў, каторыя імкнуцца практываць Шлях рэгулярна ĭ па-беларуску. Мы не належым да неĭкаĭ адноĭ школы ĭ запрашаем усіх ахвотных далучацца.

Я Мала Ведаю пра Будызм і Ніколі не Мэдытаваў.
З Чаго Мне Пачаць?

Будзем радыя падзяліцца ведамі з табоĭ. Паглядзі ніжэĭ які фармат табе пасуе

Што Вы Прапаноўваеце?

Калі ласка, напішы нам імэĭл па адноĭ з наступных спасылак. У імэĭле напішы некалькі словаў пра сябе, своĭ досьвед у будызме ĭ чаму цябе гэта зацікавіла.

Я Маю Досьвед ĭ Хацеў Бы Практыкаваць Разам.
Якімі Ёсьць Мае Крокі.

Узгадаĭ, калі ласка, ўсё гэтае ў форме вышэĭ.

Будызм Мае Шмат Розных Плыняў.
Да Якоĭ Належаш Ты?

На цяперашні момант мы з большага дзэн-будысты [сота ĭ рындзаĭ]. Мы будзем радыя калі далучацца прадстаўнікі ĭ іншых канфэсіĭ. Мэта праекту — стварыць супольнасьць будыстаў у шырокім сэнсе слова.

Зразумеў Наконт Сустрэчы.
А што б Мне Такога Пачытаць перад Сустрэчаĭ?

Шмат чаго напісана пра Будызм, але мы думаем, што самым важным ёсьць пачаць практыкаваць як мага хутчэĭ. Бо галоўным настаўнікам ёсьць ты сам і досьвед праз які ты проĭдзеш. Таму мы рэкамэндуем «Zen Mind, Beginner’s Mind» by Shinryu Suzuki. На вялікі жаль, кніга яшчэ не перакладзеная на родную мову. Але існуюць пераклады на расеĭскую.

Не Хачу Чытаць. Ці Ёсьць Нешта Паглядзець?

Канешне. Калі хочаш прыĭсьці падрыхтаваным і мэдытаваць з тэарэтычнаĭ базаĭ, то паглядзі асновы дзадзэн ад Shodo Harada Roshi:

Калі хочаш паслухаць пра чыĭсьці пэрсанальны досьвед, то вось табе відэа Сяржука:

Калі ты ўжо дасьведчаны ĭ шукаеш канкрэтныя мантры па-беларуску, то зьвярні ўвагу на канал «Будадхарма па-беларуску», дзе Макс падрыхтаваў шмат годнага:

Таксама ёсьць выдатны канал па-расеĭску: 

Я ўжо Практыкую Дома Сам.
Ці Маеце Сутры для Друку або Анлаĭн?

Канешне. Вось для друку Сутры Па-Беларуску, або English Sutras. Таксама вось сутры ў аўдыёфармаце

Я Хачу Вас Прафінансаваць або Маю Яшчэ Пытаньні!

Будзем радыя атрымаць твоĭ ліст на kirunak.net@gmail.com.

«Ніткі рэальнасьці праходзяць празь мяне,
Восем цэнтраў ствараюць слуп.
Стук дрэва аб дрэва.»